Пачалі рэканструкцыю інфраструктуры самага буйнога балота Беларусі
Абнаўленне тычыцца інфрастуктуры ў заказніку Ельня, які знаходзіцца ў Мёрскім раёне.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У рамках работ плануецца рэканструяваць драўляны насціл на падыходзе да экасцежкі і на лясной тэрыторыі.
Таксама ў планах — вадаправод і падвядзенне электрычнасці. Яшчэ для камфорту турыстаў пабудуюць паркоўку для аўтамабіляў, усталююць некалькі дадатковых альтанак і абновяць гандлёвыя рады.
У Ельні месціцца самая папулярная экалагічная сцежка Беларусі. Плошча балотнага масіву там дасягае 20 тысяч гектараў. Адна са славутасцяў заказніка — аглядная вышка са стацыянарным біноклем з эфектным відам на балоты.
Чытайце таксама:
Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі
Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў
Mark Formelle выпусціла калекцыю на балотную тэматыку
Топ маляўнічых месцаў для летніх вандровак па Беларусі, далей ад гарадской задухі
Беларус на ўласным прыкладзе паказаў, як хутка засмоктвае чалавека балота ВІДЭА