БЕЛ Ł РУС

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску

3.05.2026 / 21:41

Nashaniva.com

«Ад тых маршрутаў, якія пралягаюць міма нашых межаў, бывае, беспілотныя лятальныя апараты адхіляюцца».

Камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук'яновіч. Скрыншот СТБ

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, паведаміў камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук'яновіч.

«Мы маем выступы як на тэрыторыі Украіны, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, на поўдні, на ўсходзе. Таму ад тых маршрутаў, якія пралягаюць міма нашых межаў, бывае, беспілотныя лятальныя апараты адхіляюцца і парушаюць паветраную прастору. У тым ліку сродкі электроннай барацьбы ўплываюць на маршрут палёту», — пракаментаваў Лук'яновіч на СТБ.

Ён дадаў, што, калі паветраная цэль уяўляе пагрозу крытычна важным аб'ектам, яе знішчаюць.

Улады рэдка каментуюць інцыдэнты з беспілотнікамі, якія залятаюць у беларускія населеныя пункты.

У лютым, калі расійскім вайскоўцам адключылі Starlink, дронаў стала залятаць болей. У сакавіку гук, падобны да дрона, чулі ў Мінску. 

Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Беларусі ў сакавіку паведамлялі, што збілі тры дроны, якія заляцелі ў нашу краіну з-за мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула