БЕЛ Ł РУС

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ

30.04.2026 / 23:05

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз раскрытыкаваў канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца з-за ягоныя скептычныя выказванні адносна амерыканскай палітыцы адносна Ірана і параіў таму надаваць больш увагі вайне ва Украіне і сітуацыі ва ўласнай краіне. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social. Дасталося і брытанскаму прэм'еру Кіру Стармеру.

Фрыдрых Мерц і Дональд Трамп. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Suzanne Plunkett, Pool Photo via AP

«Канцлер Германіі мусіў бы надаваць больш часу спыненню вайны паміж Расіяй і Украінай (дзе ён аказаўся абсалютна неэфектыўным!) і навядзенню парадку ў сваёй расхістанай краіне, асабліва ў пытаннях іміграцыі і энергетыкі, а не ўмешвацца ў справы тых, хто змагаецца з ядзернай пагрозай з боку Ірана, робячы тым самым свет, у тым ліку і Германію, больш бяспечным месцам!» — напісаў Трамп.

Перад тым у інтэрв’ю выданню Sky News прэзідэнт ЗША хоць і больш мякка, але раскрытыкаваў і прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера, з якім пасля пачатку вайны ў Іране ў яго адносіны таксама папсаваліся.

Дональд Трамп і Кір Стармер. Фота: Leon Neal / Pool Photo via AP

Трамп заявіў, што Стармер яму падабаецца, але ён лічыць, што прэм’ер Вялікабрытаніі «дапусціў трагічную памылку ў пытанні іміграцыі і трагічную памылку ў пытанні энергетыкі».

Пры гэтым ён не ведае, ці дапаможа палепшыць адносіны са Стармерам дзяржаўны візіт у ЗША караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ. Але Трамп лічыць, што Стармеру дакладна варта навучыцца дзейнічаць так, як дзейнічае кароль Брытаніі.

«Ваш прэм’ер-міністр павінен навучыцца дзейнічаць так, як дзейнічае ён, і тады ў яго ўсё атрымаецца значна лепш», — заявіў амерыканскі прэзідэнт.

Дадаткова ён пахваліў прамову брытанскага караля перад Кангрэсам ЗША.

«Я лічу, што ён быў фантастычным. Гэта была бліскучая прамова. Яна была прамоўлена выдатна, з тым цудоўным акцэнтам, які ў яго ёсць. Я лічу, што гэта было фантастычна з усіх бакоў», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?

Трамп прыгразіў вывесці частку войскаў з Германіі пасля крытыкі Мерцам вайны ў Іране

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме

Каментары да артыкула