БЕЛ Ł РУС

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?

30.04.2026 / 21:08

Nashaniva.com

Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава расказала ў эфіры «Еўрарадыё» аб прапанове стварыць «візу маладога беларуса».

Маргарыта Ворыхава. Фота: «Наша Ніва»

«Насамрэч гэта не новы праект. Мы яго прасоўвалі ўжо некалькі год, агулам тое, каб даваць больш візаў беларусам і запрашаць больш беларусаў у Еўропу. Але адказ, які мы атрымлівалі, — гэта бяспека, трэба праводзіць дадатковыя праверкі, уводзіць спецыяльныя ўмовы. І таму мы дайшлі да варыянта — прасоўваць і прыцягваць больш моладзі, таму што гэта група, якую нам трэба перахапіць, гэта тая група, якая больш арыентаваная на Еўропу», — адзначыла Маргарыта Ворыхава.

Таксама яна лічыць, што ў моладзі менш рызыкі быць «афіліяванымі з КДБ ці з іншымі структурамі» праз узрост.

«Мы прапануем цяпер стварыць візу маладога беларуса для тых, хто ва ўзросце 18‑30 гадоў, выдаваць яе па спрошчаных тэрмінах не толькі для сталага пражывання ў Еўропе, то-бок не толькі для тых, хто збіраецца выязджаць праз рэпрэсіі, але і для тых, хто хоча проста адчуць на сабе Еўропу, адчуць, што гэта такое, і потым вярнуцца ў Беларусь», — кажа прадстаўніца АПК.

Такім чынам, як лічыць Маргарыта Ворыхава, атрымаецца разбіць наратывы прапаганды пра «кепскую Еўропу»:

«Гэта можна зрабіць толькі калі ты знаходзішся там целам, адчуваеш, што там свабода, і калі ты вяртаешся ў Беларусь і потым можаш распавесці сваім сябрам, сям'і і такім чынам супрацьдзейнічаць прапагандзе», — перакананая палітык.

Чытайце таксама:

Краўцоў, Азараў, Луцкіна… Сталі вядомыя 174 прозвішчы асоб, якія паспрабуюць трапіць у Каардынацыйную раду

Прызначаны намеснік прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве ва ўрадзе Ціханоўскай

«Самараспусціцца?» Арцём Брухан адказвае на крытыку ў бок Каардынацыйнай рады

Аб'яднаны пераходны кабінет прапануе юрыдычную дапамогу студэнтам ЕГУ

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства

Каментары да артыкула