БЕЛ Ł РУС

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна

30.04.2026 / 18:40

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прапанаванае Расіяй перамір’е да 9 мая з’яўляецца аднабаковым рашэннем Уладзіміра Пуціна і не патрабуе якой-небудзь рэакцыі або згоды з боку Украіны. Ён падкрэсліў, што гэта рашэнне Расіяй ужо, маўляў, прынята і будзе выконвацца.

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

У той жа час Пяскоў дадаў, што ў Маскве чакаюць ад Кіева «нейкай рэакцыі ў плане адэкватных намераў», хоць не ўдакладніў, што менавіта маецца пад гэтым на ўвазе.

Раней паведамлялася, што падчас тэлефоннай размовы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа абмяркоўвалася ідэя кароткатэрміновага перамір’я ва Украіне. Паводле гэтых звестак, Пуцін прапанаваў спыніць баявыя дзеянні на перыяд святкавання 9 мая, і гэтая ідэя нібыта атрымала падтрымку з боку Трампа. Больш таго — Трамп нават пасля падаў гэту ідэю як сваю.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што даручыў вывучыць гэтую прапанову. Ён адзначыў, што пакуль незразумела, пра што менавіта ідзе гаворка — пра некалькі гадзін бяспекі падчас параду ў Маскве ці пра больш шырокае спыненне агню.

Зяленскі таксама падкрэсліў, што замест кароткіх перамір’яў Украіна выступае за больш доўгатэрміновае, а лепш за поўнае спыненне вайны.

Чытайце таксама:

Зяленскі даручыў высветліць дэталі пра перамір’е з Расіяй

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»

Каментары да артыкула