БЕЛ Ł РУС

Літва афіцыйна ўводзіць ліміт на ўвоз паліва з Беларусі

30.04.2026 / 11:12

Nashaniva.com

Літоўская мытня афіцыйна пацвердзіла, што абмежаванні на ўвоз паліва ў Літву з Беларусі пачнуць дзейнічаць з 3 мая 2026 года. Пра гэта піша abw.by.

Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце літоўскай мытні. У выніку з 3 мая ў Літву з Расіі і Беларусі можна будзе ўвезці не больш за 200 літраў паліва ў стандартных баках аўтамабіляў.

Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.

Раней літоўскія ўлады заяўлялі, што лішак паліва ў баках аўтамабіляў нярэдка незаконна прадаюць у Літве, з-за чаго дзяржава губляе падатковыя паступленні.

З 1 студзеня 2025 года Латвія ўвяла ліміт на ўвоз паліва перавозчыкамі з трэціх краін. Аб’ём дызельнага паліва ў баку таксама не павінен перавышаць 200 літраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула