БЕЛ Ł РУС

На плошчы Незалежнасці ў Мінску помнік Леніну памылі так, што ён стаў зусім чорны

30.04.2026 / 09:37

Nashaniva.com

У Мінску на плошчы Незалежнасці падчас месячніка па ўпарадкаванні памылі і пачысцілі помнік Леніну.

Ленін пасля такой жа памыўкі ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Пасля чысткі помнік змяніў свой звычайны цьмяна-шэры колер на насычаны чорны і стаў блішчэць на сонцы.

Помнік Леніну на плошчы Незалежнасці быў адкрыты ў 1933 годзе. Яго стварылі архітэктар Іосіф Лангбард і скульптар Мацвей Манізер. Падчас Другой сусветнай вайны скульптуру знішчылі нямецкія вайскоўцы, але пасля вайны яе аднавілі нанова. З таго часу помнік нязменна стаіць на сваім месцы, і нават падчас кароткага дэмакратычнага перыяду першай паловы 1990‑х зняць яго не наважыліся, хоць пытанне і спрабавалі ставіць.

Чытайце таксама:

У Швейцарыі абнавілі мемарыял Тадэвуша Касцюшкі

У Пхеньяне адкрылі помнік салдатам КНДР, якія загінулі ў Курскай вобласці

У Сцяпянку вярнулі знакаміты помнік-самалёт

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!

Каментары да артыкула