БЕЛ Ł РУС

Беларускія футбалісты згуляюць з сірыйцамі

29.04.2026 / 21:15

Nashaniva.com

Вызначыўся першы сапернік футбольнай зборнай Беларусі ў летнім міжнародным перапынку. Пра гэта паведамілі ў Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (АБФФ).

Фота: АБФФ

5 чэрвеня падапечныя Віктара Ганчарэнкі згуляюць на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску з камандай Сірыі.

Гэта будзе другая ў гісторыі таварыская сустрэча беларускіх і сірыйскіх футбалістаў. У першай гульні, якая адбылася ў лістападзе 2022 года ў Дубаі, беларусы атрымалі перамогу з лікам 1:0. Цяпер зборная Беларусі займае 97‑е месца ў рэйтынгу ФІФА, а каманда Сірыі знаходзіцца на 84‑й пазіцыі.

Першыя кантрольныя матчы новага сезона беларуская каманда пад кіраўніцтвам Ганчарэнкі правяла паспяхова. Спачатку ў Нікасіі беларусы абыгралі зборную Кіпра — 1:0, а затым у Ерэване перамаглі каманду Арменіі — 2:1.

Восенню зборнай Беларусі трэба будзе згуляць у чарговым сезоне Лігі нацый УЕФА. У групе С1 іх сапернікамі будуць зборныя Фінляндыі, Сан-Марына і Албаніі.

Чытайце таксама:

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў

Галоўнага трэнера чэмпіёна Беларусі па футболе адправілі ў адстаўку пасля тураў чэмпіянату

Беларускага футбольнага трэнера Шпілеўскага звольнілі ў Расіі — заробак $850 тысяч на год, а каманда на дне

У фінал Кубка Украіны па футболе выйшла каманда з другога дывізіёна, якая за ўвесь турнір забіла два мячы. Як так атрымалася?

Каментары да артыкула