БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА

29.04.2026 / 18:50

Nashaniva.com

Як паведаміў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі («Мадзьяр»), у Варонежскай вобласці Расіі ўкраінскія беспілотнікі 29 красавіка нанеслі ўдары па пляцоўцы, дзе знаходзіліся вайсковыя верталёты.

Скрыншот з відэа

Паражэнне здзейснілі пілоты зводных экіпажаў 429‑й асобнай брыгады беспілотных сістэм «Ахілес» і 43‑й асобнай артылерыйскай брыгады разам з Цэнтрам спецыяльных аперацый СБУ «Альфа».

Сцвярджаецца, што ў выніку атакі былі пашкоджаныя два верталёты — Мі-28 і Мі-17. У той момант там праводзіліся запраўка і тэхнічнае абслугоўванне некалькіх машын. Пляцоўка знаходзіцца за 150 кіламетраў ад лініі фронту.

Таксама паведамляецца, што ў выніку ўдару загінуў як мінімум адзін расійскі вайсковец, які абслугоўваў тэхніку.

«Мадзьяр» заявіў, што ўдары былі нанесеныя ў тыльную частку рухавіковага адсека верталётаў, калі яны знаходзіліся на пляцоўцы.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны даляцелі да Екацярынбурга

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?

Украінскія дроны трапілі ў яшчэ адно расійскае нафтасховішча

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас

Каментары да артыкула