Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы
У Львове вечарам 28 красавіка адбыўся трагічны выпадак. Каля 20:25 мужчына скочыў з аглядальнай пляцоўкі вежы Ратушы. Памерлы — 42‑гадовы грамадзянін Аўстраліі, які падняўся на вежу самастойна, піша «Украінская праўда».
Фота: Львоўская гарадская рада
На агляднай пляцоўцы была знойдзена развітальная запіска. У ёй мужчына прасіў прабачэння за магчымы беспарадак і заклікаў нікога не вінаваціць у тым, што адбылося.
На месцы здарэння працуюць праваахоўныя органы, апытваюцца сведкі і высвятляюцца абставіны здарэння.
Вежа Львоўскай ратушы мае вышыню 65 метраў.
Чытайце таксама:
У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак
Адзін з асуджаных за тэракт у «Крокусе» скончыў жыццё самагубствам