БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрываецца новы гастрадвор. Гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў горадзе

28.04.2026 / 21:34

Nashaniva.com

Сёння ў Мінску правялі прэзентацыю гастрасквера (ці гастрадвара) «Маніфест». Ён размясціўся каля плошчы Якуба Коласа — на плошчах, дзе раней знаходзіўся завод вылічальнай тэхнікі імя Арджанікідзэ. Калісьці тут рабілі знакамітыя суперкамп’ютары сямейства «Мінск», піша Blizko.by.

Гастрасквер «Маніфест» размясціўся каля плошчы Якуба Коласа, яго дакладны адрас — вуліца Кульман, 1/8. Тут не толькі гастрадвор, але і цэлы квартал «Атмасфера» з офісамі (ужо працуюць 4 бізнэс-цэнтры плошчай 23 000 квадратных метраў) і іншым напаўненнем. Сцэна для канцэртаў, зялёныя зоны для адпачынку і мноства пунктаў з вулічнай ежай.

Адзначаецца, што гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў Мінску агульнай плошчай 85 000 квадратных метраў.

Пляцоўка будзе працаваць з мая па кастрычнік з 12:00 да 23:00, а па суботах з 11:00. Вялікае адкрыццё адбудзецца 1 мая а 12‑й гадзіне.

У другой палове года абяцаюць адкрыць гастрамол «Маніфест», які, як абяцаюць, стане адным з самых вялікіх у СНД з плошчай каля 10 тысяч квадратных метраў. Будзе сцэна з экранам і каля чатырох дзясяткаў пунктаў з ежай, усё гэта разлічана на 1540 месцаў. Вось гэтая частка таксама адыдзе пад гастрадвор:

Чытайце таксама:

У Магілёве з'явіцца свая версія мінскай «Пясочніцы»

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса

У парку імя Чавеса ў Мінску з’явіцца лядовая арэна пад адкрытым небам

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

Каментары да артыкула