БЕЛ Ł РУС

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка

27.04.2026 / 09:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адказаў на абвінавачванні, выкладзеныя ў маніфесце стралка, які спрабаваў зрабіць замах на вышэйшых асоб ЗША падчас вячэры Асацыяцыі карэспандэнтаў Белага дома.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Jose Luis Magana

У эфіры праграмы «60 minutes» тэлеканала CBS News Трамп заявіў: «Мяне звязалі з рэчамі, якія не маюць да мяне ніякага дачынення. Мяне цалкам апраўдалі». Каментуючы тэкст нападніка, дзе прэзідэнт ЗША называўся «педафілам, гвалтаўніком і здраднікам», Трамп падкрэсліў: «Так, ён гэта напісаў. Але я — не гвалтаўнік. Я нікога не гвалтаваў. Я чытаў гэты маніфест. Ён хворы чалавек».

Здарэнне адбылося вечарам 25 красавіка ў Вашынгтоне. Падчас урачыстага мерапрыемства прагучалі стрэлы, што вымусіла спецслужбы тэрмінова эвакуяваць Дональда, Меланію Трамп і іншых вышэйшых асоб ЗША.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, нападнікам аказаўся 31‑гадовы настаўнік з Каліфорніі Коўл Томас Ален. Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт распавяла, што яго цэллю быў менавіта прэзідэнт Трамп і члены яго адміністрацыі. 

Сам жа Трамп у каментары CBS News дадаў, што такой трагедыі ніколі б не здарылася, калі б на тэрыторыі Белага дома быў пабудаваны «вялікі і абаронены бальны зал».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула