66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Наталлі Уласавай маглі прысудзіць ад 3 да 7 гадоў зняволення.
Наталля Уласава. Фота з яе старонкі Укантакце
Наталлі Уласавай 66 гадоў.
Жанчына да самага затрымання вяла актыўны і цікаўны лад жыцця: падарожнічала, шмат шпацыравала, наведвала мастацкія галерэі і любавалася прыгожымі мясцінамі.
Як вынікае з тэлефонных кніг іншых карыстальнікаў, апошнім часам Наталля працавала вартаўніцай.
Нягледзячы на пенсійны ўзрост, жанчына трапіла пад палітычны пераслед. Наталлю судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК). Што менавіта стала падставай для крымінальнай справы, дакладна не вядома.
Мяркуючы па фармуліроўцы ў спісе «экстрэмістаў» МУС, Уласавай прысудзілі тэрмін у калоніі.
Чытайце таксама:
61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію