Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Алена Аршанская шмат гадоў працавала з дзецьмі ў Ашмянах і Мінску. Але нядаўна ёй вынеслі палітычны прысуд — цяпер яна адбывае пакаранне.
Алена Аршанская. Фота з яе старонкі Укантакце (архіўная копія)
Алене Аршанскай 49 гадоў.
Жанчына шмат гадоў прысвяціла педагогіцы і дапамозе дзецям. Яна мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю і раней працавала настаўніцай-дэфектолагам у спецыяльнай групе інтэграванага навучання ясляў-садка №1 у Ашмянах. З 2017 года яна вяла заняткі ў гуртку па правільным маўленні ў мінскіх школах.
Пасля замужжа яна пераехала жыць у вёску Старына Калодзішчанскага сельсавета, зусім побач з Мінскам.
Алена да затрымання шмат чытала, вывучала французскую мову, цікавілася падарожжамі. Дакладная дата затрымання невядомая, але з другой паловы 2025 года яна нічога не пісала ў сацсетках.
Нядаўна Мінскі абласны суд вынес ёй прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Ёй прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію. Цяпер яна адбывае пакаранне.
Чытайце таксама:
34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле
Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах