БЕЛ Ł РУС

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»

23.04.2026 / 18:14

Nashaniva.com

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выдала загад, у адпаведнасці з якім прадпрыемства «Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты». Пра намеры гэта зрабіць з'яўлялася інфармацыя і раней, але цяпер усё аформлена афіцыйна. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

З 30 красавіка 2026 года «Белсаюздрук» як асобная структура перастане існаваць, а яго гандлёвыя аб’екты — кіёскі і павільёны — увойдуць у склад гандлёвай сеткі «Белпошты». Завяршэнне ўсіх арганізацыйных работ і поўны пераход плануецца на пачатак мая.

Для простых спажыўцоў зменіцца не вельмі шмат чаго. Пасля аб’яднання ў кіёсках і павільёнах па-ранейшаму будуць прадавацца газеты, часопісы, кнігі, канцылярскія тавары і іншыя рэчы штодзённай неабходнасці. Усе дагаворы з выдавецтвамі і пастаўшчыкамі застануцца ў сіле, але ўжо праз «Белпошту».

Падпісныя друкаваныя выданні, аформленыя раней праз «Белсаюздрук», можна будзе атрымліваць у кіёсках або аддзяленнях «Белпошты». Канкрэтнае месца выдачы будуць паведамляць дадаткова.

Перад гэтым прадпрыемства «Белсаюздрук» перайшло ў падпарадкаванне Міністэрства сувязі і інфарматызацыі замест Міністэрства інфармацыі. Па стане на 1 лістапада 2025 года ў яго склад уваходзілі 660 гандлёвых аб’ектаў (258 павільёнаў, 321 кіёск, 28 магазінаў, 53 гандлёвыя аб’екты ў будынках (на арандаваных плошчах) у Мінску, а таксама ва ўсіх абласцях краіны (каля 100 населеных пунктаў). Сама сістэма «Белсаюздрука» існавала больш за 100 гадоў.

Чытайце таксама:

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Падаражэлі паштовыя паслугі

«Белпошта» абвясціла пра супрацоўніцтва з Wildberries. Адчыняюцца сумесныя пункты

«Белпошта» мяняе прынцып аплаты некаторых паслуг

Усіх аператараў паштовай сувязі абавязалі перадаваць інфармацыю пра свае адпраўленні «Белпошце»

Каментары да артыкула