БЕЛ Ł РУС

Украінцы паведамілі пра знішчэнне 12 афіцэраў ФСБ у Данецку

23.04.2026 / 16:34

Nashaniva.com

Паводле заявы камандуючага Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберта Броўдзі («Мадзьяра»), 22 красавіка ў акупаваным Данецку быў атакаваны пункт ФСБ Расіі. Сцвярджаецца, што ў выніку ўдару загінулі 12 афіцэраў, яшчэ каля 15 чалавек атрымалі раненні.

Фота: t.me/exilenova_plus

Як паведамляе Роберт Броўдзі, у аперацыі ўдзельнічалі ўкраінскія падраздзяленні беспілотнікаў разам з байцамі «Азова». Паводле яго слоў, мішэнню стаў камандны пункт структуры ФСБ, якая займаецца контрразведкай і спецыяльнымі аперацыямі.

Фота: t.me/exilenova_plus

Адзначаецца, што было нанесена восем дакладных удараў з выкарыстаннем беспілотных сродкаў з баявой часткай значнай магутнасці.

Расійскі бок пакуль не пацвярджаў і не каментаваў гэтай інфармацыі.

Раней у інтэрнэце з’яўляліся фота і відэа, якія нібыта паказваюць наступствы атакі.

Чытайце таксама:

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас

У расійскай Сызрані пад’езд дома абрынуўся пасля атакі дронаў

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях

Падчас расійскай атакі на Херсон дрон трапіў у аўтамабіль з людзьмі

Расіяне правялі атаку дронамі на Чарнігаў, загінуў падлетак

Каментары да артыкула