БЕЛ Ł РУС

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека

23.04.2026 / 16:15

Nashaniva.com

У Беларусі разглядаюць магчымасць увесці абмежаванне на колькасць банкаўскіх картак, якія можа мець адзін чалавек. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Аляксандр Ягораў на канферэнцыі «Лічбавы банкінг — 2026», піша Sputnik.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Па словах Аляксандра Ягорава, такія меры перш за ўсё будуць накіраваныя не на звычайных кліентаў, а на так званых «дропаў» — людзей, якіх выкарыстоўваюць махляры для пераводу, зняцця або перасылкі скрадзеных грошай. Плануецца зрабіць так, каб большасць грамадзян амаль не адчула гэтых абмежаванняў.

Пры распрацоўцы падыходаў улічваецца і замежны досвед, у тым ліку расійскі закон супраць падобных схем, але ў Беларусі не хочуць уводзіць самыя жорсткія меры, імкнучыся захаваць баланс паміж бяспекай і нармальнай працай эканомікі.

«Дропы» — гэта падстаўныя асобы, на чые рахункі паступаюць незаконныя грошы. Яны здымаюць гэтыя сродкі або перасылаюць далей, тым самым становячыся часткай махлярскіх схем.

Чытайце таксама:

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм

Ад праверкі лічыльнікаў да паездкі ў Маскву: як Таццяна міжволі стала кур’ерам махляроў — падрабязная гісторыя

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?

Каментары да артыкула