У раёне вуліцы Маякоўскага ў Мінску знясуць прыватны сектар і пабудуюць тры шматпавярховікі
У гэтай мясцовасці падлягаюць зносу і адсяленню 345 домаўладанняў. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Яндэкс-Карты»
«Зараз асвойваем тэрыторыю ў межах вуліц Палескай і Лугавой. Прадугледжаны знос 34 сядзібаў і ўзвядзенне трох 25‑павярховых жылых дамоў агульнай плошчай 39 366 квадратных метраў з вылучэннем чэргаў будаўніцтва на працягу 2027—2030 гадоў», — паведаміў чыноўнік.
Яго інфармацыю дапоўніў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько:
«Тэрыторыя ў раёне вуліц Палескай, Аранжарэйнай і Лугавой пакрытая горадабудаўнічай дакументацыяй дэталёвага планавання. Распрацаваная канцэпцыя размяшчэння аб'ектаў, якая прадугледжвае ўзвядзенне трох шматкватэрных жылых дамоў — так званых «свечак». Наколькі мне вядома, ужо аформлены акт выбару зямельнага ўчастка і заказчык, УКБ Савецкага раёна, займаецца ацэнкай аб'ектаў нерухомай маёмасці, якая падлягае зносу, каб зрабіць кампенсацыю».
Чытайце таксама:
У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы
На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы
Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах