БЕЛ Ł РУС

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле

22.04.2026 / 10:00

Nashaniva.com

На Яну Ранько завялі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмізму».

Яна Ранько. Фота з яе старонкі ў Facebook

Яне Ранько 34 гады. Яна родам з Гомеля, але доўгі час жыве ў Мінску. Дзяўчына скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ).

Яна выхоўвае сына.

Амаль увесь вольны час дзяўчына прысвячала актыўнаму ладу жыцця і спорту, да якога далучала і сына, з якім яны разам удзельнічалі ў сямейных веламарафонах. Таксама Яна захапляецца слэклайнам — экстрэмальным хаджэннем па канатах і стропах. Акрамя гэтага, Ранько неаднаразова ўдзельнічала ў забегах з перашкодамі Bison Race, выходзіла на старты Minskrun і займала прызавыя месцы на скаладромах.

Яну Ранько нядаўна асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК, «садзейнічанне экстрэмізму». Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Маладую маці з Гомеля асудзілі за палітыку

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна

Каментары да артыкула