БЕЛ Ł РУС

Краіны Балтыі зноў не пусцяць Роберта Фіца на парад у Маскву праз сваю тэрыторыю

19.04.2026 / 10:35

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што Літва і Латвія і сёлета не дазволяць ягонаму самалёту праляцець праз сваю паветраную прастору па дарозе ў Маскву на святкаванне Дня Перамогі.

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца з Уладзімірам Пуціным у Маскве 22 снежня 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пры гэтым славацкі прэм'ер адзначыў, што будзе знойдзены альтэрнатыўны маршрут. Ён нагадаў, што падобная сітуацыя ўжо ўзнікала ў 2025 годзе, калі Эстонія, Латвія і Літва таксама адмовіліся прапускаць яго борт у Расію.

Фіца выказаў надзею, што, як і летась, усё ж паспее ўскласці кветкі да Магілы Невядомага салдата ў Маскве.

Таксама ён паведаміў, што ў найбліжэйшыя месяцы плануе прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 82‑й гадавіне высадкі саюзнікаў у Нармандыі, а таксама ва ўрачыстасцях з нагоды 250‑годдзя ЗША.

Чытайце таксама:

«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля

Парад у Маскве ўсё ж будзе, і Лукашэнка на яго паедзе

Прэм'ер Славакіі прыедзе на святкаванне 9 Мая ў Маскву

Прэм'ер Фіца: Мэта ўрада Славакіі не паражэнне Расіі, а хутчэйшы канец вайны ва Украіне

Каментары да артыкула