БЕЛ Ł РУС

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

17.04.2026 / 19:38

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра даклад, які зрабіў яму галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, і адзначыў: «Характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«У сувязі з гэтым становіцца больш відавочным, для чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасць узброеных сіл.

Паводле даных разведкі, на памежжы Беларусі адбываецца будаўніцтва дарог да тэрыторыі Украіны і наладжванне артылерыйскіх пазіцый. Лічым, што Расія чарговы раз будзе спрабаваць уцягнуць у сваю вайну Беларусь.

Даручыў праз адпаведныя каналы перасцерагчы фактычнае кіраўніцтва Беларусі адносна гатоўнасці Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасць. Характар і наступствы нядаўніх падзей у Венесуэле павінны стрымліваць кіраўніцтва Беларусі ад памылак», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі

Каментары да артыкула