БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская заклікала галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду

17.04.2026 / 10:14

Nashaniva.com

У сваім відэазвароце дэмакратычная лідарка падзякавала ўсім, хто працягвае падтрымліваць Беларусь, гаварыць і дзейнічаць. Яна падкрэслівае, што змены пачынаюцца з удзелу.

Ціханоўская заклікала ўважліва азнаёміцца з кандыдатамі і іх праграмамі і зрабіць свой выбар:

 «Людзі, якія вырашылі балатавацца ў Каардынацыйную Раду, зрабілі свядомы выбар. Яны разумелі, з чым сутыкнуцца: ціск, пагрозы, рызыкі. І ўсё роўна яны выбралі балатавацца. І гэта выклікае шчырую павагу.

Беларусь будуецца ў кожным рашэнні, у кожным выбары. І Каардынацыйная рада будзе такой, якой мы яе зробім. Цяпер, на гэтым этапе выбарчай кампаніі, асабліва важна не спяшацца, а ўважліва пазнаёміцца са спісамі, з людзьмі, якія ідуць у Каардынацыйную раду, і са зместам іх праграмаў. Бо свядомы выбар пачынаецца з разумення. Чым лепш мы ведаем, за каго і за што галасуем, тым мацнейшай будзе нашая агульная пазіцыя. Менавіта сёння час чытаць, параўноўваць, унікаць у сутнасць і вызначацца — каб наш голас быў не проста голасам, а адказным выбарам для будучыні Беларусі», — кажа Ціханоўская.

Выбары ў КР IV склікання пройдуць з 11 па 17 мая, удзел бяруць дзевяць блокаў з 174 кандыдатамі.

Чытайце таксама:

Краўцоў, Азараў, Луцкіна… Сталі вядомыя 174 прозвішчы асоб, якія паспрабуюць трапіць у Каардынацыйную раду

Каментары да артыкула