У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ
Раней арт-аб’ект стаяў крыху далей, але цяпер яго паставілі ў канцы сцежкі, што вядзе да пляжу каля возера Мястра. Дзякуючы гэтаму скульптура стала больш прыкметнай як для мясцовых жыхароў, так і для турыстаў, піша narachanka.by.
Сам рыцар з’явіўся ў Мядзелі ў чэрвені 2024 года. Яго паставілі як падарунак ад санаторыя «Прыазёрны» да 700‑годдзя горада.
Раней рыцар стаяў у гэтым месцы
Пакуль вакол фігуры ёсць агароджа, але яе плануюць прыбраць пасля таго, як канчаткова зацвярдзее аснова.
Чытайце таксама:
Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў