БЕЛ Ł РУС

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу

16.04.2026 / 20:42

Nashaniva.com

У сеціве з'явілася відэа моста праз Свіслач на вуліцы Дзянісаўскай, стан якога, на думку аўтара, выклікае занепакоенасць. Што адказалі на гэтую заўвагу спецыялісты, даведалася агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

«А ў нас чарговы мост на драўляных падпорках паміж Маякоўкай і Серабранкай. Відаць, што апоры развальваюцца. Каб іх паставіць, тут праклалі цэлую дарогу, перакрыўшы раку. З фундаментнай пліты нешта выцякае. Атрымліваецца, яго ўжо падмыла. Наверсе, як звычайна, новы асфальт і ямачны рамонт», — расказвае пра недахопы закадравы голас.

На відэа бачная патрэсканая тынкоўка, а сама будыніна ўмацаваная дадатковымі канструкцыямі.

Пра стан моста ведаюць на прадпрыемстве «Гараўтамост» і запэўніваюць, што меры ўжо прымаюцца.

«Цяпер вядзецца распрацоўка праекта рэканструкцыі моста праз раку Свіслач па вуліцы Дзянісаўскай. Будаўніча-мантажныя работы па рэканструкцыі збудавання запланаваныя на 2027 год, — расказалі спецыялісты. — Рашэнне па ўстаноўцы дзвюх страховачных апор было прынята з мэтай гарантавання бяспечнай эксплуатацыі моста да правядзення рамонтных работ».

Чытайце таксама:

У Мінску заўважылі рэдкую качку, якую назвалі ў гонар кітайскіх вяльмож

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць

У Мінску зноў пачаў плаваць рачны трамвай

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Каментары да артыкула