БЕЛ Ł РУС

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

16.04.2026 / 13:00

Nashaniva.com

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што раніцай Белгарад атакавалі два дроны, у выніку чаго «на аб’екце энергетычнай інфраструктуры адбылося ўзгаранне».

Удар быў нанесены па электрападстанцыі «Паўднёвая» ў Белгарадзе, паведамляе выданне «Пепел». Пасля выбуху на аб’екце пачаўся пажар, які пазней патушылі. Абсталяванне атрымала нязначныя пашкоджанні.

У цэнтры горада і на некаторых вуліцах у раёне падстанцыі знікла электрычнасць, у асобных выпадках адключылася і вада. На некалькіх вуліцах перасталі працаваць святлафоры.

Выданне адзначае, што гарадскія энергетыкі «спецыяльна адключылі падстанцыю ад сілкавання», каб пазбегнуць кароткіх замыканняў падчас тушэння пажару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула