Рэканструкцыя моста каля Вілейкі скончыцца летам
Аўтамабільны мост каля Вілейкі, які ўжо каля года знаходзіцца на рэканструкцыі, плануюць цалкам дабудаваць летам 2026 года, паведамляе Мінтранс.
Фота: t.me/mintransbelarus
Рамонтныя работы на аб’екце, размешчаным на дарозе Мінск — Маладзечна — Нарач, выкананыя прыкладна на 80%. Мост быў пастаўлены на рэканструкцыю яшчэ ў сакавіку 2025 года, а адкрыць рух па ім плануюць у верасні гэтага года.
На сёння будаўнікі ўжо ўсталявалі асноўную канструкцыю пралётаў і цяпер займаюцца мантажом маставога пакрыцця. Наперадзе — работы гідраізаляцыі, стварэння выраўноўвальнага слоя і ўсталяванні агароджаў.
Фота: t.me/mintransbelarus
Пасля рэканструкцыі праезная частка моста будзе мець шырыню каля васьмі метраў. Таксама з абодвух бакоў зробяць пешаходныя сцежкі, а з аднаго боку з’явіцца і веладарожка.
Сам мост праз раку Вілію быў пабудаваны яшчэ ў 1959 годзе і некалькі гадоў таму быў прызнаны аварыйным, таму яго ўключылі ў спіс аб’ектаў, якія патрабуюць тэрміновага рамонту.
Чытайце таксама:
У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман
На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў