БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Пентагона зноў праігнаруе пасяджэнне «Рамштайна»

14.04.2026 / 22:54

Nashaniva.com

Міністр абароны ЗША Піт Хегсет зноў не будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні кантактнай групы па абароне Украіны ў фармаце «Рамштайн», якое адбудзецца на гэтым тыдні.

Піт Хегсет. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Паводле інфармацыі крыніц выдання Politico, ЗША стануць адной з нямногіх краін, якія не накіравалі на гэту сустрэчу высокапастаўленага прадстаўніка абароннага ведамства. Гэта можа сведчыць пра змену прыярытэту адміністрацыі Дональда Трампа.

Замест Хегсета ў анлайн-сустрэчы возьме ўдзел кіраўнік аддзела палітыкі Пентагона Элбрыдж Колбі. Адзначаецца, што ЗША ўсё больш разлічваюць на тое, што Еўропа возьме на сябе асноўную адказнасць за пастаўкі зброі Украіне.

У пасяджэнні плануюць удзельнічаць больш за 50 міністраў абароны краін, якія падтрымліваюць Украіну. Каардынаваць сустрэчу будуць прадстаўнікі Германіі і Вялікабрытаніі, бо ЗША адмовіліся ад вядучай ролі ў гэтай групе.

Таксама на сустрэчы не будзе галоўнакамандуючага сіламі НАТА ў Еўропе — яго заменяць намеснікі.

Раней Пітэр Хегсет заяўляў, што праблемы з вайсковымі запасамі ў ЗША звязаныя з рашэннямі папярэдняй адміністрацыі, у тым ліку з пастаўкамі зброі Украіне за Джо Байдэнам. Цяпер, паводле яго слоў, падыходы да выкарыстання вайсковых рэсурсаў пераглядаюцца.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Пентагона Хегсэт звольніў начальніка штаба Сухапутных войскаў ЗША

ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы

Каментары да артыкула