ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі
Стала вядома, што часовы дазвол ЗША, які дазваляе продаж расійскай нафты, якая ўжо знаходзіцца ў моры, скончыўся і не будзе працягнуты. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на неназваныя крыніцы ў адміністрацыі ЗША.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images
Раней абмежаванні на кампаніі «Лукойл» і «Раснафта» былі часова знятыя 12 сакавіка, каб стрымаць рост цэн на нафту і газ з-за напружанасці вакол Армузскага праліва. Паслабленне дазваляла прадаваць расійскую нафту, якая ўжо была загружаная ў танкеры.
Пазней аналагічнае паслабленне ўвялі і для іранскай нафты, але, паводле апошняй інфармацыі, яго таксама не плануюць працягваць пасля заканчэння тэрміну.
Рашэнне не працягваць гэтыя меры звязана з крытыкай унутры ЗША. Прадстаўнікі абедзвюх палітычных партый выступілі супраць змякчэння санкцый у адносінах да Расіі і Ірана на фоне таго, што ЗША і Ізраіль знаходзяцца ў канфлікце з Іранам, а Расія працягвае вайну супраць Украіны.
Такім чынам, пасля заканчэння дазволу санкцыйны ціск на нафтавы сектар Расіі і Ірана зноў узмацняецца.
У той жа час Міністэрства фінансаў ЗША выдала папярэджанне для шэрагу банкаў з Амана, ААЭ і Кітая з пагрозай увесці другасныя санкцыі за працяг працы з Іранам:
«Мінфін ЗША дзейнічае агрэсіўна ў межах палітыкі «Эканамічная ярасць», захоўваючы максімальны ціск на Іран.
Фінансавыя ўстановы павінны ўсведамляць, што ведамства выкарыстоўвае ўвесь спектр даступных інструментаў і паўнамоцтваў і гатова ўводзіць другасныя санкцыі супраць замежных фінансавых устаноў, якія і далей будуць падтрымліваць дзейнасць Ірана», — заяўляе амерыканскі Мінфін.
Чытайце таксама:
Крэмль пра паслабленне санкцый на нафту: Інтарэсы ЗША і Расіі зблізіліся
Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту