У Кармянскім раёне мужчына патануў, не здолеўшы пераплыць возера
14 красавіка ў аграгарадку Літвінавічы Кармянскага раёна ў возеры патануў мужчына 1987 года нараджэння, паведамляе Таварыства выратавання на вадзе.
Мужчына адпачываў на беразе возера разам з сябрамі. Па словах сведак, у пэўны момант ён вырашыў пераплысці вадаём. Аднак свае сілы не разлічыў, не даплыў некалькі метраў да берага, пайшоў пад ваду і знік.
Абставіны трагедыі цяпер высвятляюцца.
Чытайце таксама:
91‑гадовая жанчына патанула ў Горацкім раёне
Пад Гроднам ледзь не патанула двухгадовая дзяўчынка
У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд