БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне злодзея падвяла любоў да салодкага

14.04.2026 / 20:39

Nashaniva.com

Судовыя эксперты дапамаглі раскрыць крадзеж з лецішча ў аграгарадку Юр’ева ў Смалявіцкім раёне дзякуючы незвычайнай дэталі — следу на абгортцы ад цукеркі.

У міліцыю паступіла паведамленне пра крадзеж: невядомы разбіў шыбу і залез у дом, вынесшы адтуль прадукты і алкаголь.

Падчас агляду месца здарэння эксперт знайшоў на камодзе пакет з цукеркамі і побач пустую абгортку. На ёй знайшлі след пальца.

Пры праверцы ў базе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз высветлілася, што гэты след належыць мясцоваму жыхару 1969 года нараджэння.

Пасля гэтага сілавікі затрымалі падазраванага і частку скрадзенай маёмасці вярнулі. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску

Серыйнага злодзея ў Буда-Кашалёўскім раёне вылічылі па недакурку

У Брэсце падлеткі зараблялі, крадучы па вёсках металалом

Каментары да артыкула