БЕЛ Ł РУС

Уласніка мануфактуры «Наш алей» знайшлі жывым

14.04.2026 / 19:19

Nashaniva.com

Мінская міліцыя паведаміла пра тое, што 49‑гадовы Дзмітрый Тарасікаў, які раней лічыўся зніклым, знайшоўся і з ім «усё ў парадку».

Дзмітрый Тарасікаў. Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Паведамляецца, што супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС Мінска ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў разам з рэспубліканскай сістэмай маніторынгу грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама выявілі мужчыну.

Міліцыя сцвярджае, што з ім усё ў парадку, але ніякіх іншых падрабязнасцяў не падае.

Інфармацыю пра пошук 49‑гадовага Дзмітрыя Тарасікава 10 красавіка апублікавалі ў сацсетках пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». У арыенціроўцы было сказана, што мужчына пайшоў з дому раніцай 30 сакавіка. З таго моманту ён не выходзіў на сувязь.

Чытайце таксама:

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»

«Пасля смерці мамы стаў больш замкнёным». Сваякі і знаёмыя расказалі пра падлетка, які загінуў у Гродне

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым

У пад'ездзе ў Мінску знайшлі мужчыну, які потым памёр у бальніцы

Каментары да артыкула