БЕЛ Ł РУС

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў

14.04.2026 / 18:18

Nashaniva.com

21‑гадовы жыхар Мінска звярнуўся ў міліцыю і заявіў, што яго нібыта абдурылi махляры. Маўляў, яму тэлефанавалі, палохалі крымінальнай адказнасцю і пагражалі жыццю брата, пасля чаго ён узяў крэдыт на 30 тысяч рублёў і перадаў грошы праз «закладку».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Міліцэйская праверка, аднак, паказала, што гэтая гісторыя была прыдуманая. Насамрэч ніякіх званкоў ад махляроў да гэтага чалавека не было. Ён сам узяў крэдыт і патраціў грошы ў анлайн-казіно. Для таго ж, каб не прызнавацца ў гэтым маме, ён вырашыў прыдумаць версію пра ашуканцаў.

Хлопец разлічваў, што пасля заявы ў міліцыю яму могуць спісаць доўг, але гэтыя надзеі былі марныя ад пачатку: нават сапраўдныя ахвяры махляроў абавязаныя выплачваць крэдыты, узятыя імі ў банку.

Цяпер жа па гэтым факце заведзена праверка, а за заведама ілжывы данос у Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасць — ад штрафу да пазбаўлення волі да трох гадоў.

Чытайце таксама:

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Мінску мужчына абдурыў 9 чалавек падчас здзелак з аўтамабілямі

Таксіст са Стоўбцаў пачуў, што пенсіянерка едзе на сустрэчу з махлярамі, і патэлефанаваў у міліцыю

«У міліцыю адправіла мама». Мінскага студэнта ашукалі махляры і прымусілі стаць іх кур’ерам

Каментары да артыкула