БЕЛ Ł РУС

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

14.04.2026 / 14:37

Nashaniva.com

Паводле заявы Генеральнай пракуратуры Вярхоўны Суд прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй.

Паводле пракуратуры, «універсітэт праводзіць мэтанакіраваную работу па дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне», а таксама «выкарыстоўваецца спецслужбамі некаторых суседніх дзяржаў для нанясення ўрону інтарэсам Беларусі ў палітычнай, гуманітарнай і інфармацыйнай сферах».

ЕГУ быў заснаваны як прыватны ўніверсітэт у 1992 годзе ў Мінску, закрыты ўладамі ў 2002 годзе, аднавіў дзейнасць у 2004 годзе ў Вільні.

У ЕГУ на некалькіх факультэтах навучаецца каля 1500 студэнтаў, працуе каля 100 выкладчыкаў.

У жніўні сацсеткі ЕГУ былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула