Беларуса затрымалі на мяжы, калі ён ехаў з Літвы аўтобусам
Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог» канфіскавалі ў грамадзяніна Беларусі, які прыехаў з Літвы аўтобусам «Коўна — Мінск», псіхаактыўнае рэчыва, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Падазрэнне на наяўнасць забароненых рэчываў узнікла дзякуючы службоваму сабаку ў зале мытнага кантролю. Менавіта ён паказаў на мужчыну падчас праверкі пасажыраў.
Падчас далейшага агляду багажу ў яго ў касметычцы знайшлі слоічак з вадкасцю без маркіроўкі. Экспертыза ўстанавіла, што гэта псіхаактыўнае рэчыва тэтрагідраканабінол, а яго маса складала больш за 16 грамаў.
Мужчыну затрымалі. У дачыненні да яго мытня завяла крымінальную справу па адпаведным артыкуле (ч. 2 арт. 328-1) Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў
У Мінску мужчына перакуліў у краме дзве скрынкі віна, але судзіць яго будуць не за гэта