БЕЛ Ł РУС

Паўднёвая Карэя ўводзіць базавы ўніверсальны доступ да мабільнага інтэрнэту

11.04.2026 / 07:28

Nashaniva.com

Кожнаму жыхару краіны гарантуецца бясплатны інтэрнэт з хуткасцю 400 кбіт/с.

Фота: Chung Sung-Jun/Getty Images

«Міністэрства навукі прадставіла ініцыятыву афіцыйнай заявай і нагляднай інфаграфікай. Згодна з планам, больш за сем мільёнаў абанентаў атрымаюць неабмежаваны доступ да інтэрнэту на хуткасці 400 кбіт/с пасля вычарпання асноўнага пакета трафіку.

Да праграмы ўжо далучыліся найбуйнейшыя аператары краіны — SK Telecom, KT Corporation і LG Uplus.

Віцэ-прэм’ер і міністр навукі і ІКТ Пэ Кёнхун падкрэсліў, што доступ да анлайн-сэрвісаў стаў жыццёвай неабходнасцю.

Акрамя таго, паводле яго слоў, тэлекамунікацыйныя кампаніі павінны аднавіць давер грамадства пасля шэрагу нядаўніх інцыдэнтаў: маштабнай уцечкі даных у SK Telecom з-за слабой абароны, а таксама з’яўлення 3 ТБ даных LG Uplus у даркнэце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула