БЕЛ Ł РУС

У палескіх лясах знайшлі незвычайны для Беларусі грыб

10.04.2026 / 19:32

Nashaniva.com

Грыб Arthonia molendoi заўважылі на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі» яшчэ ў жніўні 2025 года, а пасля доўга высвятлялі, да якога віду адносіцца знаходка, піша Times.by.

Ліхенафільны грыб Arthonia molendoi. Фота: Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

У нацпарку «Прыпяцкі» знайшлі новы для Беларусі ліхенафільны грыб Arthonia molendoi, паведамілі ў прыродаахоўнай установе.

Найбліжэйшае да Беларусі месца, дзе можна сустрэць такі грыб, — Літва. Arthonia molendoi расце на лішайніках. Гэта яго ўнікальная асаблівасць.

Грыб у жніўні 2025 года знайшла студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Вікторыя Ветліна. Ужо сёлета яна будзе працаваць у нацпарку ліхенолагам.

Відавая прыналежнасць грыба была вызначаная магістранткай гэтага ж універсітэта Ірынай Болсун. Даследаванне праводзілася пад кіраўніцтвам доктара біялагічных навук, прафесара Андрэя Цурыкава.

Чытайце таксама:

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў

Каментары да артыкула