БЕЛ Ł РУС

Аднаўляецца аўтобусны маршрут з Гомеля ў Кракаў

10.04.2026 / 16:47

Nashaniva.com

З 15 красавіка жыхары Гомеля змогуць дабірацца ў польскія гарады без перасадак. Па дарозе аўтобус Гомель — Кракаў заязджае таксама ў Магілёў, Брэст і Варшаву, а ўсяго праходзіць звыш 1200 кіламетраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Анлайнер»

Выезд з Гомеля плануецца па серадах у 07:10, у зваротны шлях з Кракава аўтобус адпраўляецца па пятніцах у 17:00.

Падарожжа зойме крыху больш за 20 гадзін і будзе каштаваць 220 рублёў.

Чытайце таксама:

З Мінска пачынаюць хадзіць аўтобусы ў літоўскія Трокі

З Мінска запусцяць новыя аўтобусныя рэйсы ў Польшчу і Германію

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей

Каментары да артыкула