БЕЛ Ł РУС

Каліноўка Анастасія «Север» Махамет стане намесніцай прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы

8.04.2026 / 15:01

Nashaniva.com

Яна будзе займацца кірункам працы з добраахвотнікамі і іх сем'ямі.

 

Фота: АПК

Намесніцай прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай прызначаная ветэран вайны ва Украіне і медык Анастасія «Север» Махамет.

Яна будзе займацца кірункам працы з добраахвотнікамі і іх сем'ямі.

Кандыдатуру намесніцы ўзгадніла кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская.

«Кірунак працы з добраахвотнікамі вельмі важны для нашага прадстаўніцтва і ўсяго Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. І я вельмі рада, што ім зоймецца Анастасія, якая мае адпаведны досвед і ўцягнутасць у тэму», — адзначыла Вольга Зазулінская.

Анастасія «Север» Махамет паходзіць з Івацэвічаў, мае медычную адукацыю і досвед працы медыкам. Удзельніца мірных пратэстаў 2020—2021 гг. З'яўляецца адной з заснавальніц незалежнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У канцы 2021 года была вымушана пакінуць краіну, не скончыўшы інтэрнатуру.

Пасля пачатку поўнамаштабней агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны ў 2022 годзе далучылася да палка імя Кастуся Каліноўскага, займала пасаду камандзіра медыцынскай роты, забяспечвала арганізацыю медыцынскай дапамогі і эвакуацыю параненых у зоне баявых дзеянняў. У 2025 годзе закончыла вайсковую службу па стане здароўя, мае статус ветэрана, баявыя ўзнагароды.

Завочна асуджаная ў Беларусі па палітычных матывах да 18 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула