У Беларусі акрэдытавалі вайсковага дыпламата з Францыі
У Беларусі афіцыйна акрэдытавалі вайсковага дыпламата з Францыі, паведамляе БелТА. Гаворка ідзе пра брыгаднага генерала Жэрома Малара, які стаў аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Францыі ў Беларусі (пры гэтым яго асноўная рэзідэнцыя знаходзіцца ў Маскве).
Фота: Міністэрства абароны
З гэтай нагоды ў Міністэрстве абароны Беларусі адбылася сустрэча ў Дэпартаменце міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва. Падчас размовы, як паведамляецца, бакі абмеркавалі шэраг важных пытанняў, у тым ліку сітуацыю ў сферы міжнароднай бяспекі і агульную ваенна-палітычную абстаноўку ва Усходняй Еўропе.
Беларускі бок таксама даў сваю ацэнку цяперашняму стану адносін з Францыяй у вайсковай сферы і расказаў, як бачыць далейшае супрацоўніцтва. Французскі прадстаўнік, у сваю чаргу, адзначыў, што задаволены гатоўнасцю беларускага боку да дыялогу і адкрытасцю ў абмеркаванні пытанняў.
На сёння пры Міністэрстве абароны Беларусі акрэдытаваныя вайсковыя прадстаўнікі каля дзесяці краін — членаў НАТА, а таксама Швейцарыі.
Чытайце таксама:
У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі
МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»
Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі