БЕЛ Ł РУС

Шар з кантрабанднымі цыгарэтамі даляцеў амаль да Варшавы

30.03.2026 / 14:39

Nashaniva.com

Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі прызямліўся ў лесе ў польскім Рудніку каля Мінска-Мазавецкага, што пад Варшавай.

Звычайна шары не далятаюць так далёка ўглыб тэрыторыі Польшчы. Адлегласць ад мяжы з Беларуссю складае каля 140 км.

Шар перавозіў 4 тысячы пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак, паведаміў TVN24.

Паліцыя і пажарная служба ачапілі ўчастак лесу, дзе быў знойдзены неапазнаны аб’ект. У выніку яго падзення ніхто не пацярпеў. Мяркуецца, што шар упаў на дрэва і павіс на галінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула