БЕЛ Ł РУС

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар

28.03.2026 / 16:57

Nashaniva.com

Як паведамляе выданне New York Post са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць перайменавання Армузскага праліва ў свой гонар, калі ЗША ўсталююць над ім кантроль.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Падчас выступлення на інвестыцыйным форуме ў Маямі Трамп нават згадаў пра гэты праліў, назваўшы яго «пралівам Трампа», а пасля дадаў, што гэта не была зусім выпадковая агаворка.

«Яны павінны разблакаваць праліў Трампа — гэта значыць Армузскі. Прабачце, якая прыкрасць… Такая жахлівая памылка. Фэйкавыя навіны скажуць: ён абмовіўся — выпадкова сказаў. Не, са мной не бывае выпадковасцяў, не занадта шмат», — заявіў ён.

Паводле інфармацыі журналістаў, у выпадку кантролю над гэтым стратэгічным водным шляхам разглядаюцца два варыянты назвы: «Амерыканскі праліў» або «праліў Трампа».

Раней Трамп адклаў магчымыя ўдары па іранскай энергетыцы да 6 красавіка, каб працягнуць перамовы з Тэгеранам, якія, паводле яго слоў, ідуць даволі паспяхова. Ён таксама заклікаў Іран разблакаваць праліў, праз які праходзіць значная частка сусветных паставак нафты і звадкаванага газу.

Чытайце таксама:

Трамп прэзентаваў залаты трактар

Мерц падвергнуў рэзкай крытыцы дзеянні Трампа на Блізкім Усходзе

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША

Каментары да артыкула