Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?
Сярод фанатаў Макса Каржа разышлося яго старое фота з 2019 года, дзе артыст стаіць ля пад’езда дома па адрасе Старавіленская, 8, што ў Траецкім прадмесці Мінска.
Моладзь можа гадзінамі стаяць у чарзе, каб паўтарыць той здымак і дадаткова зняць сабе відэапраходку пад музыку Каржа.
Арыгінал фота з Максам Каржом
«Гэта цяпер рэзка стала трэндам, які добра заходзіць у сацсетках», — тлумачаць падлеткі жаданне займець аднолькавы кантэнт. І сапраўды падобныя ролікі набіраюць дзясяткі тысяч праглядаў і сотні каментароў.
Адно з такіх відэа з чаргой перапосціў сабе ў сторыз сам Корж.
Скрыншот: інстаграм Макса Каржа
Паломніцтва да пад’езда на Нямізе з рознай інтэнсіўнасцю не спыняецца ўжо некалькі дзён. У гэтай гісторыі людзі ў каментарах да ролікаў спачуваюць тым, хто жыве і працуе ў тых дамах.
Некаторыя ж уздыхаюць з нагоды таго, што моладзь выбрала аб’ектам увагі пад’езд, дзе проста пастаяў рэпер, а не, напрыклад, музей Багдановіча, які знаходзіцца побач.
Чытайце таксама:
Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле
Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест