БЕЛ Ł РУС

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў

24.03.2026 / 20:35

Nashaniva.com

24 сакавіка Расія правяла адну з найбольш масавых атак на Украіну з выкарыстаннем ударных беспілотнікаў, паведаміла прэс-служба Паветраных сілаў Украіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky 

Паведамляецца, што днём 24 сакавіка ўкраінскія абаронцы зафіксавалі на тэрыторыі краіны больш за 550 расійскіх ударных БПЛА. Улічваючы ж начную атаку з 18:00 23 сакавіка па 18:00 24 сакавіка 2026 года (за ўмоўныя суткі), агульная колькасць выкарыстаных праціўнікам беспілотнікаў тыпу Shahed, Гербера і іншых склала амаль тысячу.

Асабліва шмат БПЛА ва Украіну залятала з поўначы — праз тэрыторыі Чарнігаўскай і Сумскай абласцей.

Геаграфія дзённых удараў была шырэйшай, чым начных: Палтава, Кіеў, Мікалаеў, Вінніца і заходнія рэгіёны — ад Хмяльніцкага да Львова.

15 удараў дасягнулі цэляў.

Паводле папярэдніх даных, па стане на 18:00 24 сакавіка ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай быў збіты або падаўлены 541 БПЛА праціўніка.

Чытайце таксама:

Расійскі дрон прыляцеў у жылы дом у самым цэнтры Львова ВІДЭА

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Дрон ударыў па электрычцы ў Харкаўскай вобласці, адзін чалавек загінуў

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі

Каментары да артыкула