БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі двух фальшываманетчыкаў

24.03.2026 / 17:19

Nashaniva.com

У Мінску супрацоўнік банка звярнуўся ў міліцыю, бо падчас праверкі грошай выявіў некалькі купюр, якія выклікалі падазрэнні ў сапраўднасці, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. 

У ходзе праверкі сілавікі выйшлі на двух чалавек — 31‑гадовага жыхара Барысава і яго 41‑гадовую знаёмую з Мінска. Высветлілася, што яны неаднаразова разлічваліся ў краме падробленымі купюрамі па 100 рублёў.

Падчас ператрусаў у іх знайшлі яшчэ 11 банкнот наміналам 500 рублёў. Экспертыза засведчыла, што ўсе гэтыя грошы былі падробленыя: яны надрукаваныя на звычайным прынтары, у тым ліку серыйныя нумары і ахоўныя элементы.

Па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У Беларусі выявілі чарговыя фальшывыя брытанскія купюры

У Гомелі выявілі фальшывыя 20 фунтаў стэрлінгаў

Мінчук знайшоў на вуліцы 100‑даляравую купюру. Яна была фальшывай

Якія купюры найчасцей падробліваюць у Беларусі

Міліцыя заклікала жыхароў Маладзечаншчыны быць пільнымі з грашыма, бо ёсць шмат фальшывак

Каментары да артыкула