БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўвёў традыцыйны бязвіз на «Славянскі базар»

23.03.2026 / 18:44

Nashaniva.com

У 2026 годзе міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 да 19 ліпеня. Адпаведнае рашэнне зацверджана распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі. Падчас яго ўведзены бязвізавы рэжым для замежных гасцей і ўдзельнікаў фестывалю.

Фота ілюстрацыйнае

Бязвіз будзе дзейнічаць з 4 да 31 ліпеня і распаўсюджваецца на грамадзян 71 краіны. Каб скарыстацца з бязвізавага ўезду, трэба мець квіток (у папяровым або электронным выглядзе) на мерапрыемствы фестывалю, якія праходзяць у Летнім амфітэатры або канцэртнай зале «Віцебск».

Пры гэтым адзін квіток дае права на аднаразовы ўезд у Беларусь і толькі да даты мерапрыемства, пазначанай у ім.

Такое рашэнне прымаецца не ўпершыню, наданне магчымасці ўдзельнікам і гасцям «Славянскага базару» заехаць у Беларусь з квіткамі, а не з візамі практыкуецца даўно.

Акрамя таго, распараджэннем Лукашэнкі быў абноўлены склад арганізацыйнага камітэта фестывалю.

Чытайце таксама:

Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж

«Дачка даб'ецца, каб ніхто не забараняў спяваць яго песні». Адзіная дачка Алега Моўчана безвынікова змагаецца з яго ўдавой за «Малітву»

Беларуская каманда «Доктар Хаус» так сабе жартавала з Беларусі і беларусаў у расійскім шоу

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Каментары да артыкула