БЕЛ Ł РУС

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі

23.03.2026 / 12:08

Nashaniva.com

Раней Аляксандр Лукашэнка называў лічбу ў 120 еўра ў суткі. Але пасля размовы са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам тарыф знізіў. 

Тарыф за захоўванне на пляцоўках значна зніжаны, гаворыць старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі.

«Ён у разы меншы за той, які быў устаноўлены першапачаткова, — мінімальны, зыходзячы толькі з тых затрат, якія панёс уладальнік стаянак, забяспечваючы захаванасць транспартных сродкаў», — запэўнівае Арлоўскі.

Ён не называе канкрэтныя лічбы, але прыводзіць такія параўнанні.

Напрыклад, за захоўванне прычэпа або паўпрычэпа кошт захоўвання больш чым у сем разоў адрозніваецца ў меншы бок ад раней устаноўленага тарыфу. Калі поўная счэпка — менш у тры разы.

«То-бок тарыф такі, які пакрывае толькі затраты непасрэдна захавальніка грузавікоў», — сцвярджае Уладзімір Арлоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула