БЕЛ Ł РУС

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

20.03.2026 / 23:15

Nashaniva.com

Днямі стала вядома, што Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) звярнулася да хакейнага клуба «Дынама-Мінск» з патрабаваннем растлумачыць, чаму квіткі на хатнія матчы плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі сталі каштаваць так дорага. Выглядае, што тлумачэнняў даваць не сталі.

Фота ілюстрацыйнае

«З улікам рэкамендацый МАРГ ад хакейнага клуба «Дынама-Мінск» 20 сакавіка 2026 года атрыманыя запэўніванні ў тым, што цэнаўтварэнне на ўсе наступныя хатнія матчы (на наступных стадыях турніру) будзе ажыццяўляцца з асаблівым улікам сацыяльнай значнасці клуба як найважнейшага спартыўнага праекта для краіны», — паведаміла прэс-служба міністэрства.

З гэтай шматслоўнай фармулёўкі можна зразумець, што на наступныя хакейныя матчы на «Мінск-Арэне» цэны стануць значна ніжэйшымі.

Чытайце таксама:

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі

Хакейнае «Дынама» рэзка падняло цэны на квіткі на плэй-оф КХЛ

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства

Каментары да артыкула