БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»

19.03.2026 / 19:05

Nashaniva.com

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што «спрабаваў пераканаць» спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла, што «трэба быць вельмі асцярожнымі, размаўляючы з беларускім дыктатарам».

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

Рэальныя дзеянні Лукашэнкі, мяркуе Наўседа, паказваюць, што той «ні на ёту не набліжаецца да Захаду».

Намаганні ЗША па вызваленні беларускіх палітвязняў «заслугоўваюць пахвалы», аднак Лукашэнка «выкарыстоўвае і гэтае пытанне ў сваіх мэтах»:

«Бачачы, што яму выгадна гандляваць вызваленнем палітвязняў і разлічваць на выгаду ў іншых сферах, ён, наадварот, атрымлівае матыў саджаць у турмы яшчэ больш людзей, каб у будучыні мець гэты рычаг для атрымання яшчэ большай выгады. Гэта, я б сказаў, замкнёнае і вельмі заганнае кола», — цытуе Наўседу Літоўскае грамадскае тэлебачанне.

Чытайце таксама:

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця і Міністэрства фінансаў

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Запрацавала гарачая лінія для сваякоў патэнцыйна вызваленых палітвязняў

Каментары да артыкула