БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі заявілі пра намер забіваць любога іранскага высокапастаўленага дзеяча

18.03.2026 / 17:42

Nashaniva.com

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац паведаміў, што краіна дазволіла сваім вайскоўцам ліквідаваць любога высокапастаўленага іранскага дзеяча без дадатковага ўзгаднення. Паводле яго слоў, ніхто ў Іране не мае «імунітэту», і ўсе могуць стаць цэллю, паведамляе Deutsche Welle.

Труну з целам генерала Алі Шамхані, сакратара Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана і старшага дарадцы Вярхоўнага лідара, які загінуў у выніку ўдару, — нясуць для пахавання ў дворыку святыні Імамзадэ Салех у Тэгеране. 14 сакавіка 2026 года. Фота: AP Photo/Vahid Salemi

Таксама Ісраэль Кац папярэдзіў, што ў найбліжэйшы час варта чакаць новых нечаканых крокаў і ўзмацнення ваенных дзеянняў супраць Ірана і звязаных з ім груповак.

У той жа дзень у Ізраілі заявілі пра гібель міністра разведкі Ірана, які быў нібыта забіты ў выніку авіяўдару ў Тэгеране. Яго называлі адным з ключавых прадстаўнікоў сілавых структур краіны.

Паводле ранейшых паведамленняў, з пачатку канфлікту ўжо загінулі дзясяткі высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў. Сярод іх — уплывовыя палітычныя і вайсковыя фігуры, уключаючы шматгадовага лідара дзяржавы аяталу Алі Хаменеі.

Чытайце таксама:

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана

Іран нанёс удары па Ізраілі, абвясціўшы іх помстай за забойства Алі Ларыджані

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту

Каментары да артыкула