БЕЛ Ł РУС

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» У пункце пропуску «Тарэспаль» памежнік перакрэсліў штамп у беларускім пашпарце

18.03.2026 / 14:38

Nashaniva.com

Польскі памежнік паставіў штамп у пашпарт, а потым перакрэсліў яго вугал дзвюма палоскамі і паставіў новы. Беларусы патлумачылі, што гэта значыць, піша BGmedia. 

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» — напісала Настасся ў Threads. Яна апублікавала фота старонкі свайго пашпарта. На ёй дзве аднолькавыя пячаткі, якія ёй паставіў польскі памежнік. На адной з іх дзве рысы, што перакрэсліваюць штамп. Яны размяшчаюцца ў верхнім левым вугле.

Два штампы ў пашпарце Насты

Пад допісам больш за 120 каментарыяў. Беларусы патлумачылі дзяўчыне значэнне гэтых штампаў:

У практычным кіраўніцтве для памежнікаў, якія працуюць у Шэнгенскай зоне, напісана, што бываюць сітуацыі, калі штамп трэба ануляваць. Напрыклад, з-за таго, што яго паставілі памылкова. Або, як у выпадку з Настассяй, невыразна. Каб гэта зрабіць, у левым верхнім куце пячаткі рэкамендуюць правесці дзве паралельныя лініі.

Беларусы распавялі, чаму ім перакрэслівалі штампы ў пашпартах

Пад постам беларусы падзяліліся гісторыямі, як і чаму ім перакрэслівалі штампы. Аказалася, што гэта здараецца не толькі на мяжы:

«А мне на турэцкай мяжы такую [пячатку паставілі]. Развод забаронены!» — пажартавала беларуска. Яна прымацавала фота старонкі з пашпарта, дзе пад штампам аб заключэнні шлюбу стаяць адзнакі аб перасячэнні турэцкай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула